1 лістапада 2019 г. — 80 гадоў з часу стварэння Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь імя Р. Р. Шырмы (1939), заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла была створана ў г. Беластоку, які на той час уваходзіў у БССР, 1 лістапада 1939 г. Рыгорам Раманавічам Шырмам па даручэнні ўраду Беларускай ССР. Гэта быў першы ў заходніх абласцях Беларусі прафесійны музычны калектыў, які спачатку называўся Беларускім ансамблем песні і танца. Танцавальнай групай кіраваў балетмайстар Іван Маркавіч Хвораст (1902–1983), ураджэнец в. Кацёлкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Першы канцэрт ансамбля адбыўся 23 лютага 1940 г. у Доме Чырвонай арміі ў Беластоку. У чэрвені 1941 г. ансамбль з поспехам выступаў у Маскве.
24 лютага 2017 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Івана Маркавіча Хвораста (1902–1983), беларускага танцоўшчыка, балетмайстра, збіральніка беларускага харэаграфічнага фальклору
Іван Маркавіч Хвораст нарадзіўся 24 лютага 1902 года ў вёсцы Кацёлкі Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго маці, Захвея Васілеўна Хвораст (1875–1944), была вядомай на ўсё наваколле спявачкай, глыбокім знаўцам народнай песні. Стрыечны брат, Рыгор Раманавіч Шырма (1892–1978), запісаў ад яе шмат беларускіх народных песень, якія потым увайшлі ў рэпертуар Дзяржаўнага ансамбля песні і танца БССР пад яго кіраўніцтвам.
10 студзеня 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Міхайлавіча Вараб’ёва (1942), балетмайстра, рэжысёра-пастаноўшчыка масавых відовішчаў, народнага артыста БССР (1987), Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2012)
Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў нарадзіўся 10 студзеня 1942 года ў вёсцы Люшнева Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў майстравітым чалавекам, выдатна вырабляў мяккія скуры, з якіх шылі курткі і паліто.
9 ліпеня 2014 года – 70 гадоў з дня нараджэння (1944) Ніны Канстанцінаўны Залеўскай, балетмайстра, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002)
Ніна Канстанцінаўна Залеўская нарадзілася 9 ліпеня 1944 года ў вёсцы Смаляны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
10 студзеня 2012 г. – 70 гадоў з дня нараджэння А. М. Вараб’ёва (1942), беларускага дзеяча аматарскага мастацтва, балетмайстара, рэжысёра, заслужанага работніка культуры Беларусі, народнага артыста Беларусі
Нарадзіўся ў в. Люшнева Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласцi.